Усе навіны

Алонса пра серыю з 50 матчаў без паражэнняў: «Футбалісты гулялі з каласальнай канцэнтрацыяй увесь сезон, і я вельмі ганаруся імі»

13 траўня, 11:43

Галоўны трэнер «Баера» Хабі Алонса пракаментаваў серыю з 50 матчаў без параз ва ўсіх турнірах.

«Уручэнне трафея ў Леверкузене будзе надзвычай асаблівай падзеяй. Футбалісты гулялі з каласальнай канцэнтрацыяй увесь сезон, і я вельмі ганаруся імі», – сказаў Алонса.

Наперадзе ў «Байера» гульня з «Аўгсбургам» у чэмпіянаце Германіі, сустрэча з «Аталантай» у фінале Лігі Еўропы і «Кайзерслаўтэрнам» у фінале Кубка Германіі.