Усе навіны

«Ювентус» заваяваў свой 15-ы Кубак Італіі, гэта рэкорд

16 траўня, 09:40

«Ювентус» стаў пераможцам Кубка Італіі сезона-2023/24.

У фінале каманда абыграла «Аталанту» (1:0). Адзіны мяч забіў Душан Улахавіч.

Для «Юве» гэта 15-я перамога ў Кубку Італіі. Ён займае першае месца па гэтым паказчыку.

На другім месцы «Рома» і «Інтэр» – па 9 трафеяў. «Аталанта» выйгравала Кубак аднойчы.