Усе навіны

Гол Жукоўскага дапамог «Астраўцу» зраўняць лік з «Оршай», але гулец атрымаў траўму – яго павезлі з поля на машыне хуткай дапамогі

17 траўня, 20:11

«Орша» згуляла ўнічыю з «Астраўцом» (1:1) у 7-м матчы першай лігі.

На 80-й хвіліне нападаючы Арсень Жукоўскі змог зраўняць лік у матчы, але пасля гэтага ён урэзаўся спіной у штангу варот.

19-гадовага сына беларускага трэнера Віталя Жукоўскага пасля аказання першай дапамогі павезлі на машыне хуткай дапамогі проста са стадыёна.