Усе навіны

Дэ Дзербі гатовы падоўжыць кантракт з «Брайтанам», але хоча ўзмацнення каманды

18 траўня, 12:55

Галоўны трэнер «Брайтана» Раберта Дэ Дзербі заявіў, што, нягледзячы на чуткі, не мае намеру пакідаць клуб.

Паводле інфармацыі The Athletic, італьянец двойчы сустракаўся з уладальнікам «Брайтана» Тоні Блюмам. Працягваюцца абмеркаванні для ўзгаднення планаў узмацнення каманды ў летняе трансфернае акно.

«Найперш мы з кіраўніцтвам павінны пагаварыць і прааналізаваць сітуацыю.

Калі вы спытаеце мяне, ці ёсць клуб, які можа змяніць маё меркаванне, то не. Калі я кажу, што няма ніводнага клуба, які можа змяніць маю ідэю, то за мной не стаіць ніводны клуб. Я заўсёды быў сумленным.

Але мы выйшлі ў Лігу Еўропы, і я хацеў бы мець цудоўны вынік кожны год. Найперш таму, што я не магу прыняць менш для сябе.

Калі я застануся ў «Брайтоне», то хачу кожны сезон дасягаць вышэйшай мэты, якую мы можам.

Я буду ўдзячны Тоні да канца свайго жыцця, таму што ён даў мне шанец працаваць у АПЛ, працаваць у «Брайтане», ведаць маіх гульцоў і заўзятараў.

Ніхто не можа гэтага адмяніць. Можна не згаджацца наконт трансфернага рынку, мэт каманды, арганізацыі клуба. У любым выпадку ўладальнік важнейшы за трэнера. Трэнер можа сказаць сваё меркаванне, і я заўсёды хачу сказаць сваё меркаванне, таму што я лічу, што маю на гэта права.

Я заўсёды працую ў балазе клуба, а не дзеля чагосьці іншага. І тады, калі мы пагаворым, я не думаю, што будуць праблемы», – сказаў Дэ Дзербі.

Цяперашні кантракт 44-гадовага спецыяліста разлічаны да лета 2026 года.

Раней паведамлялася, што Дэ Дзербі – адзіны кандыдат «Баварыі» на пасаду галоўнага трэнера.