Усе навіны

Гурыновіч аб 1:4 з брэсцкім «Дынама»: «Прыносім прабачэнні заўзятарам. Засмучае тое, што мы прайгралі з буйным лікам»

18 траўня, 13:13

Гурыновіч аб 1:4 з брэсцкім «Дынама»: «Прыносім прабачэнні заўзятарам. Засмучае тое, што мы прайгралі з буйным лікам»

Галоўны трэнер «Слуцка» Аляксандр Гурыновіч пракаментаваў паражэнне ад брэсцкага «Дынама» (1:4) у 9-м туры ЧБ.

– Прымаем паражэнне. Засмучае тое, што мы прайгралі з буйным лікам. Прыносім прабачэнні заўзятарам. Усім, хто за нас хварэе.

Акцэнты ставілі на тыя фазы гульні, у якіх сапернік моцны. Нажаль, адтуль мы атрымалі галы. Значыць, нам трэба больш аналізаваць, менш нядбайна ставіцца да трэніровачнага працэсу, да сябе ці сваёй пазіцыі. Быць больш сканцэнтраванымі з мячом і без мяча.

Па самааддачы нічога дрэннага не скажаш, але тое, што падыходзім да важных аспектаў гульні няякасна – гэта не выдатна.

– У заяўку не патрапіў Вадзім Курловіч. Чаму?

– Ён траўміраваны. 5-6 чалавек, на жаль, хворых, але як ёсць, так ёсць, – сказаў Гурыновіч.