Усе навіны
Вiдэа

Стасевіч асіставаў Сігневічу ў пераможным матчы «Атырау» над «Астанай»

18 траўня, 17:13

У 9-м туры чэмпіянату Казахстана «Атырау» Віталя Жукоўскага абыграў «Астану» (1:0). У пераможцаў беларускі форвард Мікалай Сігневіч вызначыўся адзіным голам у матчы. Яму асіставаў Ігар Стасевіч.

Акрамя таго, у стартавым складзе каманды выйшлі Ягор Хаткевіч, а таксама Мікіта Сцяпанаў. У «Астаны» беларускі паўабаронца Макс Эбонг, выйшаў на поле з першых хвілін.

«Атырау» пасля 8 гульняў з 10 баламі займае 8-е месца. «Астана» мае 9 матчаў, 12 балаў і размяшчаецца на 7-й пазіцыі.