Усе навіны

«Арыс» Шпілеўскага не згуляе ў еўракубках у сезоне 2024/25

19 траўня, 21:50

«Арыс» беларускага трэнера Аляксея Шпілеўскага не згуляе ў еўракубках у сезоне 2024/25.

Каманда спецыяліста заняла чацвёртае месца ў чэмпіянаце Кіпра і магла разлічваць на ўдзел у еўракубках у выпадку калі «Амонія», якая стала трэцяй, абыграе «Пафас», які фінішаваў пятым, у фінале Кубка Кіпра.

Аднак «Амонія» саступіла «Пафасу» (0:3).