Усе навіны

«Манчэстэр Юнайтэд» завяршыў сезон АПЛ на 8-м месцы – гэта антырэкорд

20 траўня, 13:00

«Манчэстэр Юнайтэд» абыграў «Брайтан» у 38-м туры АПЛ – 2:0.

Аднак гэтая перамога ўсё роўна пакінула каманду Эрыка Тэн Хага на 8 месцы ў турнірнай табліцы АПЛ па выніках сезона.

Гэта самы дрэнны паказчык у гісторыі клуба за ўвесь час існавання АПЛ. Папярэдні антырэкорд быў усталяваны ў кампаніі 2013/14 – 7-е месца пад кіраўніцтвам Дэвіда Моеса.

Таксама «манкуніянцы» ўпершыню за 34 гады завяршылі сезон у вышэйшым дывізіёне Англіі з адмоўнай розніцай забітых і прапушчаных мячоў – 55:58 (-3).