Усе навіны

Булыга стане спартыўным дырэктарам «Дняпра»

20 траўня, 20:41

Як стала вядома Tribuna.com, новым спартыўным дырэктарам «Дняпра» стане 44-гадовы экс-гулец зборнай Беларусi Віталь Булыга. Да сваіх абавязкаў ён прыступіць з 21 траўня.

Нагадаем, што Булыга пачынаў прафесійную кар'еру ў «Дняпры», з якім стаў чэмпіёнам Беларусі ў 1998 годзе. 12 траўня 2024-га Булыга згуляў у 1/64 фіналу Кубка Беларусі за каманду створанага па ўказанні рэжыму праекта DMedia і аформіў хет-трык у вароты «Ураджайнай».