Tribuna/Футбол/Блогі/Раналду не бачыў сябе на Блiзкiм Усходзе, але ўсё ж прыйшоў у «Аль-Наср». Пакуль вы гэта чытаеце, заробiць больш, чым сярэднi беларус за месяц

Раналду не бачыў сябе на Блiзкiм Усходзе, але ўсё ж прыйшоў у «Аль-Наср». Пакуль вы гэта чытаеце, заробiць больш, чым сярэднi беларус за месяц

Не Лiга чэмпiёнаў, затое выгадна.

Аўтар — Pinhus
31 снежня 2022, 13:48
Раналду не бачыў сябе на Блiзкiм Усходзе, але ўсё ж прыйшоў у «Аль-Наср». Пакуль вы гэта чытаеце, заробiць больш, чым сярэднi беларус за месяц

Крышціяну Раналду – гэта быў адзіны свабодны агент сярод усіх удзельнікаў ЧС-2022. Незадоўга да турніру «Манчэстэр Юнайтэд» абвясціў пра скасаванне кантракта з партугальцам пасля яго гучных выказванняў пра клуб.

Казалi, што Раналду хоча перайсцi ў клуб, якi гуляе ў плэй-оф ЛЧ, але, здаецца, такiм клубам са сваiмi грашовымi запытамi Крыш больш не патрэбны. Таму не было вельмi дзiўна, што ўвечары 30 снежня падпісанне Раналду афiцыйна абвясціў «Аль-Наср» з Саудаўскай Аравii.

Хаця калiсьцi Крыш казаў, што не бачыць сябе на Блiзкiм Усходзе – але ж часы змяняюцца. Ды i Аравiю непасрэдна Раналду не называў.

Тэрмін пагаднення – два з паловай гады. За кожны год Раналду будзе атрымліваць 200 мільёнаў еўра, што зробіць яго самым высокааплатным футбалістам свету. Гэтую інфармацыю пацвердзіў Фабрыцыа Рамана і іспанская Marca. Базавы заробак Раналду складзе 75 мільёнаў долараў – але ёсць i камерцыйныя выплаты, і грошы за роль амбасадора клуба.

Каб зразумець, што такое 200 мільёнаў еўра – за дзве хвiлiны, што вы чытаеце гэтты пост, Крыш заробiць больш, чым сярэднi беларус з «папяццот» за месяц.

Раналду ўжо выказаўся ў афіцыйных сацсетках клуба: «Я чакаю вопыту ў футбольным чэмпіянаце іншай краіны. Бачанне «Аль-Насра» натхняе, і я вельмі рады далучыцца да сваіх таварышаў па камандзе, каб разам дасягнуць яшчэ большага поспеху».

Афіцыйны твітар клуба выказаўся пра пераход так: «Сёння робіцца гісторыя. Гэта падпісанне натхніць не толькі наш клуб на дасягненне яшчэ большага поспеху, але інашу лігу, нацыю і будучыя пакаленні хлопчыкаў і дзяўчынак быць найлепшай версіяй сябе. Сардэчна запрашаем, Крышціяну, у твой новы дом».

Фота: Tom Weller/Global Look Press