Tribuna/Футбол/Блогі/Потэр усё ж аут: найгоршы ў гісторыі «Чэлсі» па ачках за матч, упаў у ніжнюю палову табліцы з навікамі на €330 млн

Потэр усё ж аут: найгоршы ў гісторыі «Чэлсі» па ачках за матч, упаў у ніжнюю палову табліцы з навікамі на €330 млн

Наступны – здаецца, Нагельсман.

4 красавіка 2023, 06:45
1
Потэр усё ж аут: найгоршы ў гісторыі «Чэлсі» па ачках за матч, упаў у ніжнюю палову табліцы з навікамі на €330 млн

Гэта адбылося: увечары 2 красавіка, за два дні да матча з «Ліверпулем», «Чэлсі» ўсё ж такі звольніў Грэма Потэра з пасады галоўнага трэнера.

Дэталі

У афіцыйнай заяве гаворыцца, што Грэм пагадзіўся супрацоўнічаць з клубам, каб судзейнічаць плаўнаму звальненню. Справядліва: па дадзеных журналіста Мэта Лоу, Потэр па кантракце павінен быў атрымліваць 12 млн фунтаў у год – і да 60 млн на працягу ўсяго пагаднення (кантракт быў разлічаны на пяць гадоў). Дэвід Арнштэйн з The Athletic паведаміў, што Потэр атрымае звычайную выходную дапамогу, не звязаную з астаткам кантракту.

Таксама варта нагадаць, што прызначэнне Потэра стала найдаражэйшым у сусветным футболе: як паведамляў BBC, «Чэлсі» заплаціў «Брайтану» за трэнера амаль 25 млн еўра.

У афіцыйнай аб'яве пра звальненне суўласнік клуба Тод Боелі і Бехдад Эгбалі сказалі наступнае (так, адной цытатай на дваіх): «Ад імя ўсіх у клубе мы хочам шчыра падзякаваць Грэму за яго ўнёсак у «Чэлсі». Мы вельмі паважаем Грэма як трэнера і як чалавека. Ён заўсёды абыходзіўся з прафесіяналізмам і добрасумленнасцю, і мы ўсе расчараваныя такім вынікам».

«Поспехі» Потэра ў «Чэлсі»

Перыяд Грэма Потэра ў «Чэлсі» увойдзе ў гісторыю клуба як адзін з найгоршых. Сухая статыстыка: 31 матч, 12 перамог, 10 паражэнняў, 8 нічыіх, 33 забітых мячы, 31 прапушчаны.

Англічанін прыняў каманду на 6-м месцы (пасля 6 тураў), а пакінуў на 11-м – менавіта туды апусціўся «Чэлсі» пасля паражэння ад «Астан Вілы». Паражэння, у якім па паглыбленай статыстыцы, па словах Потэра, усё станоўча.

Яшчэ некалькі фактаў пра знаходжанне Потэра ў клубе:

• Прайграў чатыры з 12 дамашніх матчаў у АПЛ з «Чэлсі» – усяго на адзін менш, чым Жазэ Маўрынью. У партугальца, зрэшты, такіх паядынкаў на чале лонданцаў было амаль у дзевяць разоў больш – 106.

• Мае найгоршую сярэднюю колькасць ачкоў за матч сярод трэнераў, якія правялі ў «Чэлсі» 20 і больш сустрэч: 1,27 – Потэр і Глен Ходл; 1,28 – Іан Портэрфілд; 1,65 – Руд Гуліт; 1,67 – Фрэнк Лэмпард.

• Кожная перамога з Потэрам каштавала «Чэлсі» 1,75 млн фунтаў (толькі з улікам выплат «Брайтану», калі ўлічваць яшчэ і заработную плату, сума перавысіць два мільёны).

• За перыяд свайго кіравання выдаў дзве серыі без перамог з 5 матчаў – у кастрычніку-снежні і ў лютым. Апошні раз так доўга «Чэлсі» не перамагаў яшчэ ў кастрычніку-снежні 2012-га – тады серыя працягвалася 7 матчаў.

• Горшы адсотак перамог, чым у Потэра (39%), у ХХІ стагоддзі сярод трэнераў «Чэлсі» быў толькі ў Гуса Хідзінка – 37%.

Зімой Потэру купілі навікоў на 329,5 млн еўра – найдаражэйшае зімовае акно клуба ў гісторыі футбола. У інсайдах адзначалася, што ў трэнера было важнае слова ў гэтых пакупках.

Хто заменіць

Выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера «Чэлсі» прызначылі іспанца Бруна Сальтара. Той уваходзіў у штаб Потэра ў «Брайтане» і разам з ім перабраўся ў лонданскі клуб.

Аднак затрымаецца ён ненадоўга: Фабрыцыа Рамана і Нікола Скіра ўжо паведамілі, што Юльян Нагельсман – фаварыт на пасаду новага галоўнага трэнера «Чэлсі».

Нікола Скіра распавёў, што немец, якога тыдзень таму звольніла «Баварыя», – галоўны кандыдат на наступны сезон, але яго будуць угаворваць узначаліць клуб неадкладна. Адна з прычын цікавасці менавіта да яго – прыемны досвед працы з Нагельсманам у «Лейпцыгу» тэхнічнага дырэктара «Чэлсі» Крыстафера Вівеля.

Рамана дадае, што прозвішча немца ўзгадвалі ўчора падчас унутраных абмеркаванняў у клубе.

Фота: IMAGO/Andrew Yates, Anke Waelischmiller/Sven Simon, Simon Traylen/Global Look Press

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты