Tribuna/Футбол/Блогі/Куратар «Дынама» можа лікаваць – клуб выдаў бездакорны сезон па ўсіх кірунках

Куратар «Дынама» можа лікаваць – клуб выдаў бездакорны сезон па ўсіх кірунках

Незвычайны трэбл.

26 лістапада, 15:54
Куратар «Дынама» можа лікаваць – клуб выдаў бездакорны сезон па ўсіх кірунках

Мінскае «Дынама» заваявала першае чэмпіёнства за 19 гадоў, і то не адзіная перамога клуба ў гэтым сезоне.

Першымі золата аформілі дублёры «бела-блакітных», прычым зрабілі гэта эфектна. Каманда, якую ўзначальвае Дзмітрый Лянцэвіч, спатыкнулася за сезон толькі раз, калі згуляла ўнічыю з «Іслаччу» (1:1). Усё астатняе – перамогі. Чэмпіёнства было аформленае яшчэ 22 кастрычніка.

Жаночая каманда «Дынама» завяршыла сезон яшчэ магутней: 30 перамог у 30 матчах, 225 забітых мячоў і толькі адзін прапушчаны. Варта зазначыць, што ў гэтай каманды ўвогуле няма паразаў на ўнутранай арэне за час існавання. За чатыры гады «Дынама-БДУФК» толькі тройчы гуляла ўнічыю ў чэмпіянаце, затое перамог атрымала 102! У Кубку Беларусі зафіксавана дзевяць перамог у дзевяці матчах (дзве ў серыі пенальці) і тры перамогі ў трох гульнях за Суперкубак (адна ў серыі пенальці).

Зрэшты, гегемонія на ўнутранай арэне не дапамагае «Дынама-БДУФК» паспяхова выступаць у еўракубках. Там каманда яшчэ ні разу не прайшла больш за аднаго суперніка.

Нагадаем, што ад мужчынскай каманды перамогі ў чэмпіянаце перамогі патрабаваў Аляксандр Лукашэнка, а псеўдаміністр спорта Сяргей Кавальчук зʼяўляецца куратарам клуба ад сістэмы і прыняў на ягоную карысць не адно рашэнне.

Найлепшае ў блогахБольш цiкавых пастоў

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты