Tribuna/Футбол/Блогі/«Сталь» Шкурына вылецела з Кубка, але зрабіла гэта святочна. Вы ведаеце, што такое «Мікалайкі»?

«Сталь» Шкурына вылецела з Кубка, але зрабіла гэта святочна. Вы ведаеце, што такое «Мікалайкі»?

Беларусу прапаноўвалі ролю святога.

7 снежня, 14:19
«Сталь» Шкурына вылецела з Кубка, але зрабіла гэта святочна. Вы ведаеце, што такое «Мікалайкі»?

У сераду 6 снежня ў Польшчы адзначаўся дзень святога Мікалая, ці, як ласкава называюць гэтае свята нашыя суседзі-палякі – «Мікалайкі». Гэтага дня звычайна вельмі чакаюць дзеці, бо ён дорыць прадчуванне саміх Каляд: малыя пішуць лісты святому Мікалаю (польскаму Дзеду Марозу) і атрымліваюць невялікія падарункі.

Гісторыя «Мікалаек» звязаная з легендай IV стагоддзя нашай эры. Гаворка ў ёй ідзе пра біскупа з горада Міра (тэрыторыя сённяшняй Турэччыны), які 6 снежня дарыў дзецям падарункі і клапаціўся пра тых, хто мае патрэбу. У цяперашні час «Мікалайкі» працягваюць гэтую традыцыю, але ў некалькі змененым выглядзе. У ноч з 5 на 6 снежня святы Мікалай пакідае дзецям, якія добра сябе паводзілі цягам года, невялікія падарункі. Звычайна гэта нейкія прысмакі, недарагія цацкі ці сувеніры.

Менавіта ў атмасферы такога свята «Сталь» Іллі Шкурына прымала «Відзеў» у 1/8 фіналу Кубка Польшчы. Магчыма, менавіта ў спадзеве на падарункі матч наведала шмат маленькіх заўзятараў, нягледзчы на мінусавую тэмпературу.

Дзесьці «Сталь» не расчаравала дзяцей і запрасіла на матч адразу двух Святых Мікалаеў:

Дапамагалі раздаваць падарункі пара сімпатычных эльфаў:

Адна дзяўчына вельмі хацела, каб ролю святого выканаў беларускі форвард «Сталі» Ілля Шкурын:

Аднак галоўнага падарунка ўсё ж такі не здарылася. «Сталь» саступіла 1:2 і завяршыла выступленне ў Кубку Польшчы. Адзначым, што Шкурын зʼявіўся на полі пасля перапынку, але вызначыцца выніковымі дзеяннямі не сумеў. Магчыма, менавіта з гэтай нагоды напрыканцы матча засумавалі сіні Мікалай і маскот «Сталі»:

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты