Tribuna/Футбол/Блогі/Шарснёў падарыў Алосу і ягонаму памочніку беларускія гадзіннікі. Вось колькі яны каштуюць

Шарснёў падарыў Алосу і ягонаму памочніку беларускія гадзіннікі. Вось колькі яны каштуюць

Цана не самая вялікая.

11 снежня, 14:09
Шарснёў падарыў Алосу і ягонаму памочніку беларускія гадзіннікі. Вось колькі яны каштуюць

11 снежня прэс-служба АБФФ паведаміла пра сустрэчу, якую правяло кіраўніцтва федэрацыі з трэнерскім штабам зборнай Беларусі. На ёй былі падведзены вынікі выступлення нацыянальнай каманды ў 2023-м, выслуханы прапановы і пажаданні, а таксама абмяркоўваліся планы на будучы год.

У прынцыпе, пакуль што ў Беларусі ў іспанца ідзе досыць прыстойна. З шасці матчаў прайграны толькі адзін, а ўвогуле на сёння зборная мае серыя ажно з двух перамог запар.

У канцы сустрэчы старшыня АБФФ Мікалай Шарснёў павіншаваў трэнераў зборнай з надыходзячымі святамі і ўручыў гадзіннікі ад партнёра федэрацыі – кампаніі «Луч». Невядома, ці дастаўся падарунак усім работнікам трэнерскага штаба, бо на фота, якое апублікавала прэс-служба, прысутнічаюць толькі галоўны трэнер Карлас Алос і ягоны памочнік Магрынья Хасінт.

Мадэль, якую Шарстнёў падарыў Алосу і Хасінту, з калекцыі Casual і каштуе ўсяго 138,65 еўра або 475,95 беларускіх рублёў - кошты і блізка не швейцарскія, хаця калі арыентавацца на сярэдні заробак у Беларусі (1940 рублёў), то не так і мала. На сайце «Луча» даступныя восем відаў расфарбоўкі:

Варта адзначыць, што сярэдні кошт на гэтую мадэль найніжэйшы сярод усіх варыянтаў, якія прапануе «Луч». Самы дарагі экзэмпляр – гадзіннік з калекцыі «Сірыус жаночы». Кошт – 745,43 еўра (2575 рублёў):

Алосу дасталася куды больш сціплая мадэль. Аксэсуар зроблены з нержавеючай сталі. У ім устаноўлены японскі кварцавы механізм. Корпус пакрыты чырвоным золатам. Шкло сапфіравае. Мадэль пазіцыянуецца як класіка, якая пасуе як мужчынам, так і жанчынам.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты