Tribuna/Футбол/Блогі/Да Беларусi дайшоў VAR: суддзя паглядзеў у чамадан – і даў пенальцi ў вароты кiпера ў манішцы

Да Беларусi дайшоў VAR: суддзя паглядзеў у чамадан – і даў пенальцi ў вароты кiпера ў манішцы

Прагрэс i рэаліі.

Аўтар — Mojše Kulbak
20 студзеня, 04:59
Да Беларусi дайшоў VAR: суддзя паглядзеў у чамадан – і даў пенальцi ў вароты кiпера ў манішцы

Апошнім часам у АБФФ шмат выказваюцца наконт VAR. Абяцаюць, што неўзабаве тэхналогія прыйдзе ў чэмпіянат Беларусі.

А пакуль iдзе навучанне тэхналогiям групы суддзяў, якое прадугледжвае i пяць спарынгаў з ужываннем VAR – па адным на кожную брыгаду. I 19 студзеня прайшла першая спроба карыстання сістэмай у Беларусi. Гiстарычным стаў матч каманды АБФФ (гэта дэ-факта зборная Беларусi U-18, якую збiраюцца заявiць у Д2) супраць петрыкаўскага «Шахцёра».

ДзяржТБ засняла i першы прагляд паўтору на гульнi ў нашай краiне. Суддзя Дзмiтрый Дзмiтрыеў па падказцы вiдэаасiстэнтаў падышоў да спецыяльнага чамадана мабiльнага VAR, дзе арбiтру паказвалi, як мяч трапiў у руку гульца петрыкаўскай каманды ў яго штрафной.

Ад тэхналогiй белфутбол адразу вярнуў у свае рэалii – Дзмiтрыеў паставiў пенальцi ў браму кiпера ў манiшцы.

Але ж гэты прапушчаны мяч не перашкодзiў Петрыкаву выйграць 3:1. Ну а падрабязна паглядзець на працу VAR у Мiнску можна ў вiдэа нiжэй.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты