Tribuna/Футбол/Блогі/Наваполацку не патрэбны летні дожджык: «Нафтан» адмовіўся ад паслуг абаронцы з аматарскай лігі Масквы

Наваполацку не патрэбны летні дожджык: «Нафтан» адмовіўся ад паслуг абаронцы з аматарскай лігі Масквы

А «Атланту» ён мог бы спатрэбіцца.

23 студзеня, 18:14
Наваполацку не патрэбны летні дожджык: «Нафтан» адмовіўся ад паслуг абаронцы з аматарскай лігі Масквы

Міжсезонне ў чэмпіянаце Беларусі ў самым разгары. Клубы вышэйшай лігі актыўна працягваюць шукаць узмацненні перад будучым сезонам. Дарэчы, зручней за ўсё сачыць за пераходамі гульцоў на нашым сайце:

Працягвае шукаць новых выканаўцаў і «Нафтан». Зусім нядаўна клуб абнавіў эмблему. Старая занадта нагадвала наваполацкім чыноўнікам недружалюбную лукашэнаўскаму рэжыму Украіну, у якую, дарэчы, 24 лютага 2022 года яны адкрылі шлях расійскім танкам і ракетам з тэрыторыі Беларусі.

Магчыма, пасля змены жоўта-сініх колераў клуб стаў больш прывабны для футбалістаў з Расіі. Нядаўна на прагляд у Наваполацк прыязджалі два абаронцы з гэтай краіны. Першы – Канстанцін Маліцкі з «Цверы» (Д4). Гэты гулец паспеў нават засвяціцца ў чэмпіянаце Беларусі (правёў 3 гульні ў вышэйшай лізе за «Энергетык-БДУ» ў сезоне 2022, сумарны найгрыш – 8 хвілін).

Другі – Кірыл Петрушын. У мінулым годзе ён выступаў за «Летні дожджык» з аматарскай лігі Масквы.

Абодва гульцы не спадабаліся трэнерскаму штабу навапалачан. А шкада. Магчыма летні дожджык змог бы хаця б крыху асвяжыць пануры «Атлант».

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты