Tribuna/Футбол/Блогі/«Дынама» выйграла турнір у Магілёве, але даволі танны кубак яму далі толькі патрымаць

«Дынама» выйграла турнір у Магілёве, але даволі танны кубак яму далі толькі патрымаць

Трэнер «Нёмана» клуба гразіў зламаць дынамаўца надвое (ВІДЭА).

1 лютага, 12:00
«Дынама» выйграла турнір у Магілёве, але даволі танны кубак яму далі толькі патрымаць

27 студзеня завяршыўся адзін з беларускіх футбольных перадсезонных турніраў Mogilev Cup-2024. У ім узялі ўдзел чатыры клубы: «Гомель», «Дынама» Мінск, «Нёман» і «Дняпро». Каманды па разу згулялі адна з адной. У выніку пераможцам турніру стала «Дынама», якое абгуляла ўсіх супернікаў.

У складзе каманды Вадзіма Скрыпчанкі вылучаўся 33-гадовы Уладзімір Хвашчынскі. Падобна, пасля трансферу Уладзіслава Марозава ў партугальскую «Аруку» найлепшы футбаліст Беларусі-2022 ізноў гатовы дамінаваць. У Магілёве ён вызначыўся тройчы - па разе ў вароты ўсіх супернікаў. Вынікі матчаў турніру можна паглядзець па спасылцы.

Мабыць, самым цікавым на турніры стаў матч срэбнага і залатога прызёраў ЧБ-2023. «Нёман» і «Дынама» сустракаліся ў апошні гульнявы дзень і перад вочнай сустрэчай мелі па шэсць пунктаў у актыве. Таму матч цалкам можна было назваць фіналам.

Ужо на 2-й хвіліне навічок мінчукоў Дзмітрый Падстрэлаў прастрэліў з правага фланга, а яго перадачу дакладна замкнуў Хвашчынскі:

«Нёман» меў некалькі магчымасцяў зраўняць лік, якія ўзніклі з-за не ўзгодненасці ў гульні дынамаўскай абароны, але рэалізаваць іх не здолеў.

Мінчукоў у матчы вельмі намагаўся падтрымаць як мінімум адзін заўзятар. Праўда, яго зарады ніхто не падхопліваў. Тут ён заводзіць знакамітую «Да вас прыехаў чэмпіён краіны» (адзнака 31:05):

Тут ён праскандаваў «Наш «Дынама» суперклуб, гэта ведаюць усё навокал» (адзнака 1:16:25):

А тут зацягнуў «Свеціць незнаёмы нам вакзал» (адзнака 1:24:35):

Ну а самы эмацыйны эпізод здарыўся ўжо пасля фінальнага свістка. Адразу пасля яго трэнер «Нёмана» Аляксандр Суліма пайшоў разбірацца з правым абаронцам «Дынама» Аляксандрам Міхаленкам. Здаецца, гулец, які мінулы сезон правёў у арэндзе ў «Энергетыку-БДУ», сказаў нешта ў бок лаўкі «Нёмана», таму што Суліма ішоў на яго з патрабаваннем нешта паўтарыць. Невядома, паўтарыў Міхаленка ці не, але пагрозу быць зламаным на дзве часткі ён дакладна пачуў (адзнака 1:42:20):

Што ж, у Гродне сапраўды жорсткі мужчынскі калектыў.

Зрэшты, Суліма даволі хутка супакоіўся ў тым ліку і дзякуючы капітану «Дынама» Сяргею Паліцевічу, з якім у свой час гуляў. А затым настаў час цырымоніі ўзнагароджання. Трафей пераможцам уручыў старшыня «Дняпра» Сяргей Капытаў:

Гульцы «Дынама» зрабілі некалькі фота, але потым, па сведчаннi каментатара Андрэя Iльенi, кубак прыйшлося вярнуць. Так, арганізатары далі яго проста патрымаць, каб, як сцвярджае Iльеня, праз год на некалькі хвілін уручыць новаму пераможцу турнiра. На трафеi ёсць шыльдачка з указаннем на 2024 год, але ж, вядома, яе можна змянiць.

Пры гэтым чаша, вiдавочна, не нейкi эксклюзіў. У адной з магілёўскіх інтэрнэт-крам кубак, якi выглядае адзiн у адзiн, прадаецца за 96 рублёў – гэта калi найбольшага памеру, а так можна i танней.

Ужо пасля турніру выхаванец магілёўскага футбола Міхаіл Казлоў, які цяпер выступае за «Нёман», заявіў, што яму шкада «Дняпро»: «Скрабуць па засеках, каб хоць неяк трымацца на ўзроўні сурʼёзнага клуба».

Падобна, што на новы кубак пабаялiся не наскрэбці.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты