Tribuna/Футбол/Блогі/Малады беларус вызначыўся дэбютным голам у Д2 Бельгіі: працягнуў мяч па флангу, з 15 метраў паклаў абвадным ударам

Малады беларус вызначыўся дэбютным голам у Д2 Бельгіі: працягнуў мяч па флангу, з 15 метраў паклаў абвадным ударам

Класна выканаў.

4 сакавіка, 17:01
Малады беларус вызначыўся дэбютным голам у Д2 Бельгіі: працягнуў мяч па флангу, з 15 метраў паклаў абвадным ударам

Максім Кірэев нарадзіўся ў Беларусі 9 ліпеня 2004-га, але калі ён быў зусім маленькі, бацькі пераехалі ў Бельгію, дзе ён і пачаў займацца футболам у акадэміі «Андэрлехта». У яго актыве таксама чатыры матчы за зборную Беларусі U-19. А ў ліпені мінулага года Кірэеў падпісаў першы прафесійны кантракт з «Льерсам» з бельгійскага Д2.

Пакуль што малады форвард у асноўным з'яўляецца на поле з лавы запасных – у бягучым сезоне згуляў у 18 матчах у чэмпіянаце і кубку, але толькі раз выйшаў у старце. Але, магчыма, пасля мінулых выходных трэнерскі штаб «Льерса» пачне больш давяраць маладому беларусу.

Каманда Кірэева прымала суседзяў па турнірнай табліцы «Франкс Бора». Беларус, як звычайна, зʼявіўся на полі ў другім тайме пры ліку 1:0 на карысць гаспадароў. На 68-й хвіліне ён прыняў мяч у сярэдзіне поля, працягнуў яго па флангу, пяткай адпасаваў на партнёра і пабег адкрывацца на лінію штрафной, дзе сустрэўся з мячом і другім дотыкам паклаў яго ў далёкі кут варот суперніка. Атрымалася выдатна:

Да фінальнага свістка каманды яшчэ вызначыліся па разе, таму гол беларуса стаў пераможным. «Льерс» пасля 24 тураў ідзе на 14-м месцы, усяго ў 3 ачках ад зоны вылету.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты