Tribuna/Футбол/Блогі/Шмат фота ягадзіц – і ніводнай з Антонам Пуцілам. Але наўрад ці жонка так робіць праз тое, што ён лукашыст

Шмат фота ягадзіц – і ніводнай з Антонам Пуцілам. Але наўрад ці жонка так робіць праз тое, што ён лукашыст

Проста Юлія сурʼёзна займаецца сваім целам.

Аўтар — Pam-pam
2 красавіка, 12:00
Шмат фота ягадзіц – і ніводнай з Антонам Пуцілам. Але наўрад ці жонка так робіць праз тое, што ён лукашыст

Днямі былы футбаліст Антон Пуціла здзейсніў палітычны камінг-аўт – адмыслова для тых, у каго яшчэ былі сумневы. Падпісант спартыўнага звароту ў падтрымку дыктатуры, які збіраўся вырашаць лёс рэпрэсаваных калег-гульцоў, даў інтэрвʼю прапагандыстам, дзе выдаў экзістэнцыйныя для сябе рэчы: «Я за Лукашэнку. За Беларусь. За развіццё краіны». Дзіўна, канешне, як былы спартсмен увязаў Лукашэнку агулам з Беларуссю, суверэнітэт якой імкліва здаецца Расіі, і ў прыватнасці з развіццём, калі эканоміка краіны топчацца на месцы, а людзі праз рэпрэсіі і проста ў пошуках лепшага жыцця масава зʼязджаюць за мяжу (тут яшчэ варта нагадаць і пра саўдзел рэжыму ў вайне супраць Украіны). Тым не менш Пуціла лічыць сябе патрыётам.

У лютым гэтага года ён перакваліфікаваўся ў супрацоўніка селекцыйнага аддзела мінскага «Дынама». Акрамя таго, цяпер ужо экс-футбаліст уваходзіць у склад савету спартсменаў пры лукашысцкім міністэрстве па спорце, а яшчэ збіраецца гуляць у медыяфутбольнай камандзе DMedia, калі адновіцца ад траўмы.

Падтрымліваць мужа ў новых пачынаннях будзе яго жонка Юлія, з якой Пуціла пазнаёміўся яшчэ ў Оршы – пара жыла ў адным раёне горада. Футбаліст рэдка расказваў пра сваю спадарожніцу і пра сваё прыватнае жыццё. Так, напрыклад, гуляючы за маскоўскае «Тарпеда» ён згадваў, што дзяўчына, як і большасць жонак футбалістаў, не працуе, а адказвае за побыт. Маўляў, дзякуючы ёй ён можа не адцягваць увагу ад футбола, бо ведае, што за ўсім астатнім будзе прасочана.

З сацыяльных сетак Юліі цяжка зразумець, ці змянілася нешта з тых часоў – на яе старонках ў сацсетках няма фота, якія хаця б намякалі на наяўнасць у яе працы, хаця ў шапцы свайго інстаграм яна падпісала, што з'яўляецца трэнерам. Як мінімум над сваім целам дзяўчына працуе вельмі шмат – рэгулярна дзеліцца відэа і фота з трэнінгаў.

У красавіку 2023-га Юлія Пуціла прыняла ўдзел у чэмпіянаце Беларусі па бодыбілдынгу.

«Чэмпіянат Беларусі па бодыбілдынгу і фітнесу 💪🏼 я гэта зрабіла, я дайшла, 4 месяцы ўпартай працы», – падпісала дзяўчына сваё фота з турніру.

У прызы жонка падпісанта не патрапіла, але ёй удалося абысці трыятланістку Валянціну Зелянкевіч, якую нядаўна асудзілі на два гады «хіміі» праз удзел у пратэстах-2020.

Сваю спартыўную форму Юлія любіць дэманстраваць не толькі на спаборніцтвах – штосьці дастаецца і яе падпіснікам у сацсетках.

Асабліва часта Пуціла дэманструе здымкі сваіх ягадзіц.

Такіх здымкаў сапраўды хапае.

А вось фатаграфіямі мужа дзяўчына не дзеліцца. Адно з нямногіх фота, якія намякаюць на тое, чыя яна жонка, было выкладзена яшчэ ў 2016-м.

А вось сам фанат Лукашэнкі у адным са сваіх інтэрвʼю такое фота паказаў.

У сямʼі Пуцілы падрастае двое дачок – 8-гадовая Улада і 6-гадовая Ева. Дзяўчынкі не пайшлі па татавых слядах у футбол, а займаюцца плаваннем і мастацкай гімнастыкай.

Акрамя таго па выходных сямʼю Пуцілаў поўным складам можна сустрэць у Ратамцы – усё праз любоў малодшай дачкі да коней.

Сваю старонку ў інстаграм Пуціла вядзе ад сакавіка 2021-га. Але тады ж быў зарэгістраваны яшчэ адзін аккаўнт Юліі Пуціла з нікам пуцінка14 (аватар гэтай старонкі супадае з адным з фота жанчыны).

Цікава, што «пуцінкай» жа завецца расійская гарэлка, на вытворчасці якой, па звестках журналістаў «Праекту», зарабляе Уладзімір Пуцін.

Але гэты акаўнт цалкам пусты.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты