Tribuna/Футбол/Блогі/У Ірландыі не звычайна вырашылася праблема кінутага на поле фаера – яго выносіў з поля маленькі хлопец

У Ірландыі не звычайна вырашылася праблема кінутага на поле фаера – яго выносіў з поля маленькі хлопец

Смеласць, якой не хапіла дарослым.

21 красавіка, 12:15
У Ірландыі не звычайна вырашылася праблема кінутага на поле фаера – яго выносіў з поля маленькі хлопец

Цікавы эпізод адбыўся 19 красавіка ў чэмпіянаце Ірландыі. У 11-м туры мясцовага першынства «Дэры Сіці» прымаў «Шэмрок Роверс». Па заканчэнні асновага часу гульні гаспадары прайгравалі – 1:3. Фанатам «Дэры», відаць, такі вынік не спадабаўся, і тыя вырашылі паказаць сваю незадаволенасць кінутым на газон фаерам. Матч быў прыпынены, і ніхто з прысутных на полі не рабіў ніякіх дзеянняў.

Самым смелым нечакана аказаўся маленькі хлопчык, які раптам з'явіўся на газоне. Ён прабег усё поле, падышоў да падпаленага прадмета, узяў яго ў руку і ўцёк назад.

Дарослым варта павучыцца рашучасці ў гэтага хлопца.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты