Tribuna/Футбол/Блогі/Брамніка зборнай Ірана дыскваліфікавалі за абдымкі з заўзятаркай падчас матчу. Ён спрабаваў абараніць яе ад службы бяспекі стадыёна

Брамніка зборнай Ірана дыскваліфікавалі за абдымкі з заўзятаркай падчас матчу. Ён спрабаваў абараніць яе ад службы бяспекі стадыёна

А яшчэ атрымаў штраф.

24 красавіка, 11:52
Брамніка зборнай Ірана дыскваліфікавалі за абдымкі з заўзятаркай падчас матчу. Ён спрабаваў абараніць яе ад службы бяспекі стадыёна

У 23-м туры чэмпіянату Ірана «Алюміній Арак» прымаў лідара чэмпіянату «Эстэгляль». Матч завяршыўся мінімальнай перамогай гасцей – 1:0, а яшчэ запомніўся незвычайным для гэтай краіны інцыдэнтам.

Падчас гульні на поле выбегла заўзятарка, з-за чаго паядынак быў спынены. Дзяўчыну затрымалі супрацоўнікі службы бяспекі стадыёна. Аднак, галкіпер «Эстэгляля» Хасейн Хасейні ўмяшаўся і ненадоўга прытуліў яе:

За гэта мясцовая федэрацыя футбола прызначыла брамніку штраф у памеры 4,4 тысячы еўра, а таксама дыскваліфікавала на адну гульню за «дрэнныя паводзіны ў адносінах да супрацоўнікаў службы бяспекі матчу».

«Яна падбегла і прытулілася да мяне. Што я павінен зрабіць? Спрабаваў зберагчы яе ад службаў парадку», – абурыўся пакараннем Хасейні.

Адзначым, што законы ісламскай рэспублікі забараняюць мужчыне дакранацца да жанчыны, якая не з'яўляецца членам яго сямʼі.

Хасейні правёў за «Эстэгляль» амаль 200 матчаў і зʼяўляецца капітанам клуба. Таксама на рахунку галкіпера 12 матчаў за зборную Ірана. На чэмпіянаце свету ў Катары ён згуляў дзве гульні: з Англіяй (2:6) і Уэльсам (2:0).

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты