Tribuna/Футбол/Блогі/«Атырау» Жукоўскага атрымаў першую перамогу ў чэмпіянаце Казахстана, абыграўшы аднаго з лідараў

«Атырау» Жукоўскага атрымаў першую перамогу ў чэмпіянаце Казахстана, абыграўшы аднаго з лідараў

Дапамог гол Мікалая Сігневіча.

Аўтар — Pam-pam
27 красавіка, 17:22
«Атырау» Жукоўскага атрымаў першую перамогу ў чэмпіянаце Казахстана, абыграўшы аднаго з лідараў

У матчы шостага тура казахстанскага чэмпіянату «Атырау» Віталя Жукоўскага атрымаў перамогу над «Кызыл-Жарам», за які гуляе Яўген Бярозкін.

Лік у матчы на 51-й хвіліне адкрыў Мікалай Сігневіч – беларускі нападаючы ідэальна замкнуў закід партнёра.

Для 32-х гадовага футбаліста гэта ўжо другі мяч у сезоне. Першы гол здарыўся ў вароты «Актобэ» у 4-м туры.

Другі гол здарыўся праз 2 хвіліны дзякуючы намаганням славенскага паўабаронцы Якаба Новака.

«Атыраў» упершыню выйграў матч КПЛ у новым сезоне. Пасля шасці сустрэч у актыве каманды сем ачкоў і сёмае месца турнірнай табліцы. У наступным туры каманда згуляе на выездзе з алмацінскім «Кайратам».

«Кызыл-Жар» пацярпеў другое паражэнне ў сезоне. За шэсць матчаў петрапаўлаўцы набралі восем ачкоў, яны апусціліся на пятую пазіцыю з-за перамогі «Астаны» і нічыёй «Табола». У наступным туры «Кызыл-Жар» прыме на сваім полі туркестанскі «Туран».

Найлепшае ў блогахБольш цiкавых пастоў

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты