Tribuna/Футбол/Блогі/Шыкоўны гол беларускага паўабаронцы дапамог «Энергі» адарвацца ад праследавацеляў у Д4 Германіі

Шыкоўны гол беларускага паўабаронцы дапамог «Энергі» адарвацца ад праследавацеляў у Д4 Германіі

Моцная заяўка на тытул.

Аўтар — Pam-pam
27 красавіка, 21:32
Шыкоўны гол беларускага паўабаронцы дапамог «Энергі» адарвацца ад праследавацеляў у Д4 Германіі

У нямецкім Котбусе 27 сакавіка мясцовая «Энергі» прымала «Лакаматыў» з Лейпцыга. Гаспадары на радасць фанатам хутка павялі ў ліку, забіўшы ўжо на 5-й хвіліне, а на 53-й падвоілі перавагу.

А затым у гульні «Энергі» наступіў дзікі правал – яны тройчы прапусцілі ў свае вароты. Прыйшлося праявіць сапраўдны характар не толькі для таго, каб адыграцца, але і забраць важныя 3 ачкі.

На 86-й хвіліне Цім Хайке зраўняў лік, а на 90+3-й ураджэнец Магілёва Жан Шчарбакоўскі ўдарам бакавымі нажніцамі прынёс перамогу сваёй камандзе.

Для беларуса гэты гол стаў другім у 14 матчах.

«Энергі» працягвае лідзіраваць у сваім дывізіёне: за тры туры да канца адрыў ад другога месца складае 5 ачкоў, але ў бліжэйшага праследавацеля «Грэйфсвальд» ёсць яшчэ матч у запасе

Найлепшае ў блогахБольш цiкавых пастоў

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты