Ройс ярка развітаўся з «Сігнал Ідуна Парк»: набраў 1+1 і напаіў «жоўтую сцяну» півам
Danke, Marco.
18 траўня Марка Ройс правёў свой апошні матч за дортмундскую «Барусія» на «Сігнал Ідуна Парк». Паўабаронца выйшаў з капітанскай павязкай і за восем хвілін зрабіў вынік з «Дармштатам» – на 30-й асіставаў Іану Матсэну, а на 38-й забіў сам – зарабіў штрафны і рэалізаваў. Дарэчы, Марка мог вызначыцца і раней, але на 11-й хвіліне яго ўдар прыняла на сябе перакладзіна:
У другім тайме, дзякуючы галам Юліяна Брандта і Дан'ела Малена «чмялі» давялі справы да разгрому – 4:0. Але галоўная ўвага ў гэтай сустрэчы была, вядома, прыкавана да Ройса. Перад гульнёй на легендарнай сцяне зʼявілася футболка з 11-м нумарам:
Ды і проста плакатаў з падзякай у гэты дзень на трыбунах хапала:
Ройс пакінуў поле на 82-й хвіліне. Партнёры арганізавалі яму калідор непасрэдна падчас матчу:
Пасля матчу стала вядома, што Ройс праставіў піва ўсёй «жоўтай сцяне». У сацсетках разышлося фота з запіскай ад Ройса: «Дзякуй за ўсё! Развітальнае піва – з мяне. Ваш Марка»:
У каментарах падлічылі: піва на стадыёне каштуе прыкладна пяць еўра, а знакаміты сектар збірае 25 тысяч фантатаў. Так што Ройсу выдаткі абышліся ў 125 тысяч еўра.
Свой развітальны матч Марка яшчэ трэба будзе згуляць. 1 чэрвеня «Барусія» на «Уэмблі» сустрэнецца з «Рэалам» у фінале Лігі Чэмпіёнаў.