Усе навіны

Шаўцоў пра міжнародны бан: «У лісце прэзідэнта IHF напісана, што беларусы належаць да адзінай гандбольнай сям'і. У гэтым бачу пазітыў»

15 жніўня, 17:55
1

Трэнер зборнай Беларусі Юры Шаўцоў расказаў пра тое, як беларускі гандбол існуе ва ўмовах міжнароднага бана.

– Ведаю, што іншыя краіны хочуць гуляць з намі ў гандбол. Але не атрымліваецца дабіцца згоды ад ЕГФ.

– Мы таксама не сядзім, склаўшы рукі. Звяртаемся ва ўсе інстанцыі. Старшыня федэрацыі нават напісаў адкрыты ліст у МАК і IHF. Адказы былі падобныя: усе прытрымліваюцца рэкамендацый МАК. А там даволі дакладна сказана: камандныя віды спорту адхіленыя. Таму мы застаёмся ў своеасаблівым чаканні, што нешта зменіцца. Калі-небудзь гэта адбудзецца. Ведаю, што функцыянеры з міжнароднай і еўрапейскай федэрацый гандбола за нашае вяртанне ў гандбольную сям'ю. У лісце прэзідэнта IHF Хасана Мустафы дакладна напісана, што і беларусы, і расіяне належаць да адзінай гандбольнай сямʼі. І ў гэтым я бачу пазітыў. Такая зараз сітуацыя. Нам застаецца толькі чакаць.

– Паводле маёй інфармацыі, зборныя Егіпта і Катара выказвалі жаданне правесці з нашай зборнай спарынгі, калі б атрымалі зялёнае святло ад IHF.

– Не толькі гэтыя зборныя, было шмат жадаючых. Але, на жаль, ёсць, як ёсць.

– На 2026-ы год для беларусаў і расіян пакінулі слоты. Як гэта разумець? Гэта добра для нас?

– Цяжка сказаць. Бо там ёсць агаворка: «Калі дазволіць сітуацыя». Таму пра гэта далей размаўляць не варта, бо ўсё гэта будуць спекуляцыі. Трэба чакаць, – распавёў Шаўцоў.