Усе навіны

Сяргей Гарбок: «Езджу ў Барысаў на гульні БАТЭ. Альшэўскі мой стары таварыш»

25 кастрычніка, 10:17

Ураджэнец Мінска, экс-гандбаліст зборных Беларусі і Расіі Сяргей Гарбок расказаў, што сочыць за БАТЭ.

– У Беларусі, калі час дазваляе, езджу ў Барысаў на гульні каманды БАТЭ, якую трэніруе Кірыл Альшэўскі, мой стары таварыш. Мы з ім увесь час на сувязі, абмяркоўваем прафесійныя тэмы. Паміж футболам і гандболам шмат агульнага, таму заўсёды можам нешта карыснае адзін у аднаго запазычыць, – сказаў Гарбок.