Tribuna/Цяжкая атлетыка/Блогі/Беларускі цяжкаатлет выпусціў алімпійскую ліцэнзію – яе лёс вырашыў стрыманы паўднёвакарэец, які зрабіў, здавалася, немагчымае

Беларускі цяжкаатлет выпусціў алімпійскую ліцэнзію – яе лёс вырашыў стрыманы паўднёвакарэец, які зрабіў, здавалася, немагчымае

Палепшыў свой вынік ажно на 13 кілаграм і заставіў Асаёнка за бортам Парыжа.

Аўтар — Pam-pam
8 красавіка, 16:00
Беларускі цяжкаатлет выпусціў алімпійскую ліцэнзію – яе лёс вырашыў стрыманы паўднёвакарэец, які зрабіў, здавалася, немагчымае

Усё менш часу застаецца да летніх Алімпійскіх гульняў, якія пройдуць з 26 ліпеня па 11 жніўня ў Парыжы. І ўсё менш шанцаў у беларускіх спартсменаў, дапушчаных да міжнародных турніраў, адабрацца на галоўны старт чатырохгоддзя.

У суботу, 6 красавіка, свой шанец выпусціў беларускі цяжкаатлет Пётр Асаёнак. Наогул, той факт, што спартсмен, які належыць да Спартовага камітэта Узброеных Сіл, быў дапушчаны да міжнародных спаборніцтваў некалькі дзівіў. Але Асаёнак сам зняў гэтае пытанне з парадку дня.

Перад стартам Чэмпіянату свету па цяжкай атлетыкай, які з 31 сакавіка па 11 красавіка праходзіць у Тайландзе, Асаёнак, які спаборнічае ў вагавой катэгорыі да 89 кілаграмаў, меў усе шанцы атрымаць запаветную пуцёўку на АГ – беларус ішоў на 10-м радку агульнага рэйтынгу з лепшым вынікам у 374 кілаграмы.

Адзіным, хто мог скласці беларусу канкурэнцыю за Алімпійскую ліцэнзію на турніры быў паўднёвакарэйскі цяжкаатлет Ю Донг'ю, які займаў перад чэмпіянатам 17 радок з лепшым вынікам у 362 кілаграмы.

Турнір у Пхукеце беларускі цяжкаатлет праваліў – не справіўся са стартавай вагой і пасля 3-х няўдалых спроб выбыў з барацьбы. Асаёнку заставалася толькі чакаць і спадзявацца, што паўднёвакарэйскаму спартсмену не скарыцца вага ў 209 кілаграмаў у штуршку, неабходная, каб перасягнуць вынік беларуса.

Пасля 2-х няўдалых спроб здавалася, што стрымана Ю Донгʼю не гатовы палепшыць свой агульны вынік аж на 13 кілаграмаў, але ў трэцяй спробе яму скарыўся вес у 209 кілаграмаў. А яго сумарны вынік стаў 375 кілаграмаў. Гэтага было дастаткова для 5-га месца на турніры і алімпійскай ліцэнзіі ў Парыж. Пасля такога вар'яцтва нават стрыманы паўднёвакарэец выдаў трохі эмоцый.

Асаёнак жа вяртаецца ў Беларусь ні з чым.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты