Усе навіны

Юніёрская зборная Беларусі згуляе з жаночай зборнай Расіі ў рамках Кубка спартыўнага клуба Лукашэнкі

1 лістапада 2022, 13:14
1

Зборная Беларусі U-18 згуляе з жаночай зборнай Расіі ў Кубку спартыўнага клуба Лукашэнкі ў рамках міжнародных спаборніцтваў «Еўраазіяцкі Кубак», які пройдзе з 10 па 12 лістапада ў Мінску на «Чыжоўка-Арэне». У турніры таксама прымуць удзел зборныя Казахстана U-18 і зборная Расіі U-16.

Вынікі матчаў жаночай зборнай Расіі не будуць улічвацца ў табліцы.

Расклад турніру:

10 лістапада (субота)

13:00. Зборная Расіі (ж.) – Расія U-16

18:00. Беларусь U-18 – Казахстан U-18

11 лістапада (нядзеля)

12:00. Расія U-16 – Казахстан U-18

16:30. Зборная Расіі (ж.) – Беларусь U-18

12 лістапада (панядзелак)

12:00. Казахстан U-18 – зборная Расіі (ж.)

16:30. Беларусь U-18 – Расія U-16

Уваход на трыбуны «Чыжоўка-Арэны» вольны.

Нагадаем, што ІІХФ адхіліла прадстаўнікоў Беларусі і Расіі ад спаборніцтваў пад сваёй эгідай у адказ на вайну, якую з 24 лютага працягвае Расія ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.