Усе навіны

«Чыжоўка-Арэна» выбірае талісман: чыжык, пінгвін ці дзяўчынка-арэна

17 студзеня 2023, 20:30
3

Сайт сталічнай «Чыжоўка-Арэны» запусціў галасаванне на выбар талісмана. Кандыдатаў тры: птушка чыжык, пінгвін і дзяўчынка-арэна. У 2023 годзе арэна адзначае 10-годдзе.

– Выбар талісмана – адзін з важных этапаў падрыхтоўкі маючага адбыцца юбілею. Ён павінен быць сучасным, дынамічным, яскравым, як і сам спорт. Гэта вобраз, з якім мiнчане і госці нашага горада будуць асацыяваць і саму «Чыжоўка-Арэну», і нашу краіну, – гаворыцца на сайце ўстановы.

Галасаванне працягнецца да 28 лютага. Пры гэтым апытанне не прадугледжвае магчымасці прагляду прамежкавых вынікаў.