Усе навіны

Сябар Баскава Каркоцкі стаў в.а. гендырэктара «Дынама»

27 студзеня 2023, 12:12
2

Як паведамляе прэс-служба мінскага «Дынама», выконваючым абавязкі генеральнага дырэктара клуба пасля сыходу Сяргей Сушко стане Арцём Каркоцкі, які да гэтага часу ўзначальваў хакейную школу «Дынама». Каркоцкі з'яўляецца экс-форвардам нацыянальных зборных Беларусі і Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў.

Нагадаем, што ў пачатку 2021-га менавіта Каркоцкі выклаў фота з тагачасным кіраўніком ІІХФ Рэнэ Фазелем і Басковым, у дачыненні да якога ІІХФ праводзіла расследаванне, што выклікала вялікі грамадскі рэзананс і магло паўплываць на канчатковае рашэнне аб пераносе ЧС-2021 з Беларусі.

Таксама Каркоцкі з'яўляецца хакеістам каманды Аляксандра Лукашэнкі.