Усе навіны

«Дынама-Шыннік» выйграла пяць матчаў з пяці пасля вяртання на «Бабруйск-Арэну»

29 студзеня 2023, 19:55

Сёння «Дынама-Шыннік» апынуўся мацней «Локо» (6:5 АД). Гэта пятая перамога «баброў» на «Бабруйск-Арэне» ў пяці матчах.

У гэтых сустрэчах каманда абыграла «Спартак» (5:1), «Рускіх віцязяў» (3:1), СКА-1946 (4:1), «Дынама» СПб (6:5 АТ) і «Лока» (6:5 АТ).

Нагадаем, што «Дынама-Шыннік» пераехала на «Бабруйск-Арэну» 22 снежня. Да гэтага клуб праводзіў свае хатнія сустрэчы чэмпіянату МХЛ у Мінску.