Усе навіны

Шаранговіч стаў 6-м беларусам, які правёў 200 матчаў у НХЛ

2 красавіка 2023, 08:33

Сёння, 2 красавіка, «Нью-Джэрсі» Ягора Шаранговіча на выездзе абыграў «Чыкага» – 6:3.

Для беларускага нападаючага гэты паядынак стаў 200-м у НХЛ.

Больш матчаў сярод беларусаў у Нацыянальнай хакейнай лізе правялі Уладзімір Цыплакоў (331 матч), Сяргей Касціцын (353), Андрэй Касціцын (398), Міхаіл Грабоўскі (534), Руслан Салей (917).

У паядынку супраць «Чыкага» Шаранговіч правёў на лёдзе 14:28 (з іх 1:04 у меншасці), нанёс 2 кідкі [1 з якіх міма], здзейсніў 1 перахоп, дапусціў 1 страту і зарабіў паказчык карыснасці «-1».

У сезоне ў Шаранговіча 29 (13+16) ачкоў у 70 гульнях, пры карыснасці «-6» і 14 хвілінах штрафу.