Усе навіны

Трэнер «Расіі 25» Ратэнберг пра матчы са зборнай Беларусі: «Трэба трымаць сябе ў тонусе. У любы момант Расію могуць вярнуць на Алімпіяды і чэмпіянаты свету»

30 красавіка 2023, 23:21

Галоўны трэнер зборнай «Расіі 25» Раман Ратэнберг пракаментаваў будучую серыю матчаў супраць Беларусі.

– У чым місія зборнай «Расія 25»?

– Мы праводзім міжнародныя матчы. Праз гэтыя гульні можна яшчэ ўзняць рэйтынг хакея ў краіне, парадаваць балельшчыкаў. У гэтым і ёсць нашая місія. Трэба трымаць сябе ў тонусе. Бо ў любы момант Расію могуць вярнуць на Алімпіяды і чэмпіянаты свету.

– Як хутка гэта можа адбыцца?

– Пытанне не да мяне, а да Баха, Макрона і Байдэна.

– Зборная будзе нагадваць па стылі СКА?

–Стыль будзе нашмат лепш! У камандзе сабраны вельмі моцныя хлопцы.

У камандзе сабраны вельмі моцныя хлопцы. Таму і хакей будзе максімальна высокага ўзроўню. Будзем старацца як мага больш забіць і ўвогуле не прапускаць.

– Наперадзе сем матчаў у даволі сціснутыя тэрміны. Ці плануецца ратацыя?

– Гульня пакажа, - сказаў Ратэнберг.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія і расійскія спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.