Усе навіны

Форвард «Нёмана» Рэмезаў: «Трэнерскі штаб будзе патрабаваць «татальнага хакея», дзе пяцёра гуляюць наперадзе, а затым упяцёх адпрацоўваюць ззаду»

27 чэрвеня, 14:05

Нападаючы гродзенскага «Нёмана» Мікіта Рэмезаў падзяліўся чаканнямі ад будучага сезона экстралігі.

«Кожны новы сезон – гэта новы калектыў. Колькі б людзей не памянялася, «хімія» ўжо будзе іншай. Калі будзе добрая раздзявальні, добры калектыў, усё будзе дружна, то і поспех прыйдзе.

Трэнерскі штаб захаваўся, патрабаванні нам знаёмыя. Мы ведаем, што ад нас патрабуюць. Можа, нязначныя змены і будуць, але база ўжо створана. І на гэтай базе мы павінны далей рухацца і развівацца. Ад нас будуць патрабаваць агрэсіўнай гульні з падключэннем абаронцаў да нападу. Татальнага хакея, дзе пяцёра гуляюць наперадзе, а затым упяцёх адпрацоўваюць ззаду. Не думаю, што нам будуць прапаноўваць нешта новае. За кошт таго, што ўжо мы напрацавалі, мы павінны далей развівацца і паляпшаць вынік», – цытуе Рэмезава sport5 са спасылкай на «Спорт-кадр».