Усе навіны

Расіянін Рэмезаў: «Я – чалавек свету. Беларусь лічу сваёй другой Радзімай»

27 чэрвеня, 19:30

Нападаючы гродзенскага «Нёмана» Мікіта Рэмезаў падзяліўся меркаваннем пра Беларусь.

– Варонеж заўсёды будзе маёй Радзімай. Я нарадзіўся ў гэтым горадзе, мае бацькі адтуль. Я заўсёды кажу: я – чалавек свету. Мне падабаецца і там, і тут. Беларусь я лічу сваёй другой Радзімай.

Застануся тут ці вярнуся? Гэта будзе залежаць ад бягучых абставінаў. Буду адштурхоўвацца ад іх і ад інтарэсаў сям'і, – цытуе Рэмезава sport5 са спасылкай на «Спорт-кадр».