Усе навіны

Трэнер «Тусона» Потвін: «Калячонак не спяшаецца залазіць у НХЛ, ён хоча пераканацца, што гатовы да гэтага»

16 ліпеня, 11:19

Галоўны трэнер «Тусона» Уладзіслава Калячонка Стыў Потвін пракаментаваў перспектывы беларуса ў НХЛ.

«Ён адзін з нашых улюбёнцаў дзякуючы таму, як старанна ён працуе. У яго светлая галава. У мінулым сезоне я ўжо казаў пра тое, што Уладзіслаў – амаль робат, у яго ёсць план дзеянняў, ён не спяшаецца гуляць у НХЛ і мы не павінны разглядаць гэта як негатыўны фактар.

Уладзіслаў хоча ўвайсці ў НХЛ з патрэбным аб'ёмам набытых навыкаў, з настроем гуляць на самым высокім узроўні.

У АХЛ ён можа гуляць на абодвух баках пляцоўкі і мець шмат гульнявога часу. Калячонак не спяшаецца ехаць у НХЛ, ён хоча, упэўніцца, што падрыхтаваны да гэтага. Гэта цікавы вобраз думак. Большасць гульцоў хочуць паспяшацца пачаць гуляць у НХЛ з-за няправільных прычын», – адзначыў Потвін.