Усе навіны

Нік Мерклі: «Чакаю, што «Дынама» трапіць у плэй-оф і прасунецца там як мага далей»

24 жніўня, 12:28

Нападаючы мінскага «Дынама» Нік Мерклі распавёў пра задачы каманды на сезон.

– Якія асабістыя задачы на сезон вы перад сабой ставіце?

– Калі сапраўды, мне проста падабаецца гуляць у хакей, атрымліваць задавальненне. Не стаўлю ніякіх статыстычных мэт. Можа, гэта гучыць банальна, але для мяне, як і для кожнага хакеіста, важней камандныя поспехі, таму чакаю, што мы трапім у плэй-оф і прасунемся там як мага далей. А я прыкладу да гэтага руку. Хачу перамагаць і, як ужо сказаў, станавіцца ўсё больш майстравітым хакеістам з кожным годам, – сказаў Мерклі.