Усе навіны

Міхалёў пра Кубак Выкліку: «Прыемна, што МХЛ запрасіла мяне ў якасці трэнера на гэтае свята хакея»

5 кастрычніка, 14:32

Галоўны трэнер «Дынама-Шынніка» Андрэй Міхалёў адрэагаваў на запрашэнне на Кубак Выкліку.

– Вельмі прыемна, што МХЛ запрасіла мяне ў якасці трэнера на гэтае свята хакея. Чакаю станоўчых эмоцый і прыгожай гульні. На Кубку Выкліку заўсёды шмат сілавой барацьбы, ад каманд чакаюць вялікай колькасці галоў.

З Юрыем Наваранкам даўно знаёмы, перасякаліся, яшчэ калі гулялі ў беларускай экстралізе. Чакаю толькі станоўчых эмоцый ад працы з калегамі. Ёсць магчымасць паказаць сябе, паглядзець, як іншыя спецыялісты працуюць, можна абмяняцца досведам. Так, за тры дні схемы адпрацаваць складана, усё будзе з чыстага ліста, але гэта ўсё роўна цікавы досвед.

Мне вельмі падабаецца Тула. У сезоне-2022/23 менавіта ў гэтым горадзе мы стартавалі ў МХЛ. Класная арэна, актыўныя заўзятары – думаю, усё будзе вельмі выдатна, – сказаў Міхалёў.