Усе навіны

Нік Мёрклі: «У дзяцінстве ўвесь пакой быў у постарах з Бобі Орам, а аднойчы нават давялося пакатацца з ім»

14 кастрычніка, 12:58

Канадскі нападаючы мінскага «Дынама» Нік Мёрклі распавёў пра тое, як ён у дзяцінстве цікавіўся хакеем.

«Мой любімы гулец – Бобі Ор. Я палюбіў яго ў дзяцінстве, захапляюся ім да гэтага часу. Калісьці мой бацька паказаў мне відэа з ім. Яго стыль гульні мне вельмі спадабаўся. Бацькі нават дазволілі мне завесіць увесь пакой постэрамі з яго выявамі. Усюды былі колеры «Бостана»: чорны і жоўты. Куча фатаздымкаў.

Скажу, што ў мяне было шчаслівае дзяцінства. Аднойчы нават паўдзельнічаў у нейкай латарэі і атрымаў магчымасць разам з выхаванцамі хакейнай школы пакатацца разам з Бобі. Мне тады было гадоў 8 ці 9. Канешне, ён тады распісаўся для мяне. Хутчэй за ўсё, яго аўтограф да гэтага часу захоўваецца дзесьці ў доме ў маіх бацькоў», – распавёў Мерклі.