Усе навіны

Андрэй Стась: «Авангард» – хуткая і майстравітая каманда, пастараемся навязаць сваю гульню»

29 кастрычніка, 10:55

Капітан мінскага «Дынама» Андрэй Стась пракаментаваў надыходзячы матч супраць «Авангарда».

– Наперадзе матч супраць «Авангарда». Ёсць нешта асабліва для цябе?

– Безумоўна. Правёў за гэтую каманду чатыры выдатныя сезоны. У Омску пабудавалі новую арэну, тут заўзятары любяць хакей. Упэўнены, будзе ачмуральная атмасфера на матчы.

– Што скажаш пра матч з «Барысам»?

– Упарты матч з мноствам памылак. Добра, што перамаглі. Трэба даводзіць справу да перамогі без авертаймаў.

– Быў начны пералёт.

– Кароткі пералёт – 45 хвілін. Усё нармальна.

– Што скажаш пра надыходзячы матч?

– Хуткая і майстравітая каманда. Будзем старацца навязаць сваю гульню.

– Ведаеш, што 31 кастрычніка – міжнародны дзень хакейнага брамніка?

– Так? Выдатна! Сына віншую. Ён цяпер на турніры ў Маскве, – сказаў Стась.