Усе навіны

Аляксей Коласаў: «Шалуноў сказаў, каб я прапускаў ад каго заўгодна, толькі не ад Аршавіна»

10 снежня, 23:26

Галкіпер дывізіёна Тарасава беларус Аляксей Коласаў пракаментаваў фінал Матчу зорак КХЛ.

– Добрыя ўражанні, рады тут згуляць. Лічу, срэбра – годная ўзнагарода. Рухаемся па нарастастаючай. У мінулым годзе бронза была. У наступным – золата будзе.

– У наступным годзе зноў плануеш прыехаць на Матч зорак?

– Проста думаю, што наша каманда золата возьме.

– Адзін на адзін з табой выходзіў Андрэй Аршавін. Аб чым думаў у гэты момант?

– Мне Макс Шалуноў сказаў, каб я прапускаў ад каго заўгодна, толькі не ад Аршавіна. І яшчэ ён сказаў, каб форму здаваў, калі прапушчу.

У першы раз адбіў яго кідок, а ў другі ён у мяне патрапіў. У яго быў яшчэ момант, яму навес зрабілі – трэба было галавой завяршаць. Напэўна, не паспеў зразумець, у якім ён відзе спорту.

– Калі было складаней гуляць: учора ці сёння?

– Учора я гуляў больш правільна, стараўся адбіваць, а сёння ўжо на такім, аматарскім узроўні.

– Раскажы пра конкурс, у якім ты ўдзельнічаў. Ідзе цэлая серыя кідкоў. Цяжка было?

– Ды не, наадварот, лёгка. Не паспяваеш ні пра што думаць. Проста адбіў – і ўсё.

– Жэня Лісавец табе кідаў у гэтым конкурсе. Дамаўляўся з ім?

– Мы з ім размаўлялі, сустрэліся перад гульнёй. Ён спытаў, ці ўдзельнічаю я ў конкурсе. Аказалася так, што адзін супраць аднаго гулялі, – сказаў Коласаў.