Усе навіны

Сяргей Сапега: «Дзесьці стомленасць з мінулага матчу адбілася, але гэта не апраўданне. Трэба было выходзіць і перамагаць»

17 снежня, 18:06

Абаронца зборнай Беларусі Сяргей Сапега даў каментар пасля паразы камандзе «Зоркі і ВХЛ» (4:5 АД) у рамках Кубка Першага канала.

– Пракаментуй матч. Як табе гульня?

– Дрэнна пачалі, прапусцілі. Першы перыяд праспалі. Можа недзе стомленасць з мінулага матчу адбілася, але гэта не апраўданне. Трэба было выходзіць і перамагаць.

– Як здолелі перамагчы сябе і перавярнуць гульню? Усё ж такі здолелі адыграцца і перавесці гульню ў авертайм.

– Шмат размаўлялі ў распранальні пра тое, што трэба дадаваць, пры кожнай магчымасці забіваць і больш кідаць. Таму знаходзілі сілы, даставалі апошняе з сябе. Ніхто сябе не шкадаваў. Імкнуліся паціху адыгрывацца і выдатна, што гэта атрымалася зрабіць. Ужо ў авертайме трошкі не пашанцавала.

– Якраз у авертайме знялі брамника, каб атрымаць колькасную большасць. Як табе такі ход?

– Я быў упэўнены, што мы будзем здымаць брамніка, таму што забралі адно ачко і ўжо, груба кажучы, былі другімі. Як здарылася, так здарылася. Гэта быў мой першы падобны досвед, таму толкам нічога і не адчуў, – сказаў Сапега.