Усе навіны

Мерклі за бойку аштрафаваны КХЛ

1 студзеня, 15:33

Спартыўна-дысцыплінарны камітэт КХЛ разгледзеў эпізод матчу «Сочы» – «Дынама» Мiнск (7:4) і аштрафаваў форварда беларускай каманды Ніка Мерклі.

– На падставе прадстаўленых матэрыялаў прынята рашэнне пакінуць без зменаў пакаранне, накладзенае на нападаючага «Дынама» Ніка Мерклі па п.3.4. артыкула 28 Дысцыплінарнага рэгламенту КХЛ (Завадатар бойкі), падвергнуць грашоваму штрафу, – гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.