Усе навіны

Нік Мерклі: «У матчы «Поўначсталлю» трэба было больш працаваць і змагацца»

2 лютага, 23:43

Форвард мінскага «Дынама» Нік Мерклі падзяліўся меркаваннем аб матчы супраць «Поўначсталі» (2:4).

– Павялі ў ліку. Але трэба было больш працаваць і змагацца, у тым ліку мне. Супернік лепш рухаўся і змагаўся, паказваў найлепшае старанне і прытрымліваўся свайго плана на гульню. Хутка мы згуляем з Поўначсталлю» зноў. Трэба зрабіць высновы і сыграць лепш наступным разам.

– Якія чаканні перад хатняй гульнёй з «Адміралам»?

– Трэба паказаць добрую гульню і перамагчы. Кожны матч зараз вельмі важны, бо да завяршэння рэгуляркі засталося не так шмат гульняў. Зразумела, жадаем парадаваць сваіх заўзятараў і задаць добры настрой перад плэй-оф, – сказаў Мерклі.