Усе навіны

Юрый Чух: «Брэст» выдатна згуляў у абароне»

12 лютага, 23:38

Галоўны трэнер «Ліды» Юрый Чух падзяліўся меркаваннем аб матчы супраць «Брэста» (1:2).

– Сустракаліся каманды, якія мала закідваюць у гэтым сезоне. Супернік выдатна згуляў у абароне. Мала вастрыні было, але моманты ўсё ж меліся. Брамнік берасцейцаў цягнуў. Яшчэ пяць матчаў наперадзе, будзем старацца набіраць ачкі, каб выканаць сваю задачу, – сказаў Чух.