Усе навіны

Рэмезаў дасягнуў адзнакі ў 500 ачкоў у Экстраліге

21 лютага, 15:57

Беларускі форвард «Нёмана» Мікіта Рэмезаў дасягнуў адзнакі ў 500 ачкоў у Экстралізе.

Рэмезаў пераважна прадстаўляў «Нёман», ён двухразовы чэмпіён Беларусі, дэбютаваў у чэмпіянаце краіны ў сезоне-2008/09. Таксама Рэмезаў гуляў за «Шыннік», «Ліду», «Металург» і «Шахцёр».

Усяго ў чэмпіянаце Мікіта правёў 645 матчаў, на яго рахунку 177 шайб і 323 перадачы.