Усе навіны

Андрэй Міхалёў: «У матчы з «Лакаматывам» у «Дынама-Шынніка» не было хіміі. Шмат гульцоў прыйшло з менскага «Дынама»

24 лютага, 16:22

Галоўны трэнер «Дынама-Шынніка» Андрэй Міхалёў падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Лакаматывам» (1:5).

– У першым перыядзе закінулі шайбу пры роўнай барацьбе. Наколькі гэты момант паўплываў на далейшы ход падзеяў?

– Ён ніяк не мог паўплываць, наперадзе яшчэ было 50 хвілін гульні. Зразумела, што загадай у ліку, але, выйшаўшы на другі перыяд, у першай жа змене прапусцілі. Такое бывае.

– Сёння было мноства выратаванняў ад вашага брамніка. Як ацаніце яго гульню і гульню абароны, улічваючы, што ў апошняй пяцёрцы паставілі толькі нападаючых. І з чым звязана такое рашэнне?

– Мы сёння хацелі задзейнічаць больш нападаючых, таму што гулялі з першай камандай МХЛ. Яна вельмі хуткая і актыўная, а мы хацелі гуляць у зоне нападу, таму прынялі такое рашэнне. Скажу так, што ў абаронцаў няма пытанняў.

Хіміі не было, шмат хлопцаў прыйшло з першай каманды, таму цяжка нешта ацэньваць, – сказаў Міхалёў.