Усе навіны

Перанесены матч «Дынама» ў плэй-оф КХЛ, запланаваны на «Мінск-Арэне» ў дзень канцэрта фонду Кабаевай

27 лютага, 14:23

Сталі вядомы даты правядзення матчаў першага раунда Кубка Гагарына-2024 паміж маскоўскім і мінскім «Дынама». Серыя да чатырох перамог адной з каманд пачнецца 2 сакавіка ў Маскве. Тамсама 4 сакавіка адбудзецца другі матч.

Потым каманды пераедуць у Мінск, дзе 6 і 8 сакавіка правядуць трэці і чацвёрты паядынкі.

У выпадку неабходнасці пяты і сёмы матчы пройдуць 10 і 14 сакавіка ў Маскве, шосты – 12-га ў Мінску.

Першапачаткова адкрыць серыю каманды павінны былі 1 сакавіка, як і тры іншыя пары. Верагодна, перанос абумоўлены занятасцю «Мінск-Арэны» 5 сакавіка.