Усе навіны

Яні Калдзіс: «Не чакаў, што шмат людзей прыедзе з Мінска на гульню з маскоўскім «Дынама»

2 сакавіка, 22:22

Абаронца мінскага «Дынама» Яні Калдзіс аб першым матчы плэй-оф КХЛ супраць маскоўскіх аднаклубнікаў (1:4).

– У цэлым, гулялі нядрэнна. На жаль, прапусцілі хуткі гол, але потым вярнуліся ў гульню. Маглі закінуць больш і павесці ў ліку. Трэба лепш гуляць перад сваёй брамай, адкуль нам закідвалі.

Мы змагаліся, але супернік перасягнуў нас у рэалізацыі момантаў. Дзякуй нашым заўзятарам за падтрымку, мы іх чулі. Нават не чакаў, што столькі людзей прыедзе з Мінска. Яны дапамагалі нам, – сказаў Калдзіс.