Усе навіны

Нік Мерклі: «Пастараюся зрабіць хет-трык у плэй-оф КХЛ»

8 сакавіка, 14:06

Нападаючы мінскага «Дынама» Нік Мерклі падзяліўся меркаваннем аб серыі 1/8 фіналу Кубка Гагарына супраць маскоўскага «Дынама». Лiк у серыі: 1-2.

– Ці праўда, што пасля папярэдняй гульні ты ўпершыню ў распранальні атрымаў капялюш найлепшага гульца?

– Так, першыя за два сезоны. Усё выдатна склалася. Рады гэтаму.

– У мінулым сезоне ты быў найлепшым снайперам каманды, не раз рабіў дубль. Мабыць, у партнёраў такія высокія патрабаванні да цябе, што табе трэба зрабіць хет-трык, каб другі раз атрымаць гэты капялюш.

– Ха-ха. Паспрабую зрабіць хет-трык у плэй-оф.

Выдатна правялі папярэдні матч, атрымалі перамогу. Будзем ад гэтага адштурхоўвацца. Выдатна гуляць на сваёй арэне, дзе цябе падтрымліваюць свае балельшчыкі, якія надаюць энергію. Здабылі першую перамогу. Сапернік двойчы перамог на сваім лёдзе, нам трэба зрабіць тое ж самае, – сказаў Мерклі.